Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Верхнядзвінскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
25 ліпеня 2019

Сёння адкрываецца Міжнародны маладзёжны лагер «Бе-La-Русь - 2019»

У Верхнядзвінскім раёне на тэрыторыі Кургана Дружбы, дзе сыходзяцца межы трох дзяржаў, з 25 па 28 ліпеня праходзіць XXVIII Міжнародны моладзевы летнік «Бе-La-Русь - 2019».

 Мяркуецца, што на традыцыйны моладзевы форум збярэцца больш за 500 маладых людзей з Беларусі, Расіі, Латвіі і іншых краін.
 Кожны год гаспадыняй лагера становіцца адна з трох краін-удзельніц. На гэты раз прымаючым бокам і галоўным арганізатарам выступае Беларусь. Дэвіз сёлетняга лагера «Расчыні сваю SUPERсилу!». Удзельнікаў чакае чарада творчых і спартыўных спаборніцтваў, адукацыйных трэнінгаў і дыскусій. Сярод навінак - шоу Stand Up, падрыхтоўка і дэгустацыя страў нацыянальнай кухні "SUPER_FOOD».

Самым цягавітым прапануюць паспаборнічаць у марафоне «SUPERrun».

 Нязменнай і самай хвалюючай часткай фестывалю стане ўдзел моладзі Беларусі, Расіі і Латвіі ў мітынгу памяці герояў Вялікай Айчыннай вайны.