Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Верхнядзвінскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
13 сакавіка 2020

Паважаныя жыхары раёна! Віншуем вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

Асноўны Закон нашай краіны, прыняты 26 гадоў назад, адкрыў новую старонку ў шматвекавой гісторыі беларускага народа. Гэта знакавая падзея дазволіла рэалізаваць імкненне многіх пакаленняў беларусаў быць гаспадарамі на сваёй зямлі, жыць у свабоднай і самастойнай дзяржаве. За гэту свабоду і незалежнасць змагаліся нашы продкі ў вогненныя гады Вялікай Айчыннай вайны, 75-годдзе Перамогі ў якой адзначым у бягучым  годзе.

Канстытуцыя з’яўляецца галоўнай прававой апорай суверэннай краіны, надзейным арыенцірам дзяржаўнай палітыкі, накіраванай на стварэнне эфектыўнай эканомікі, забеспячэнне сацыяльнай абароны і дабрабыту насельніцтва, беражлівыя адносіны да нашых гісторыка-культурных і духоўных традыцый.

Абапіраючыся на ідэі і прынцыпы Асноўнага Закону, краіна дынамічна развіваецца, пераўтвараюцца гарады і вёскі, расце аўтарытэт дзяржавы на міжнароднай арэне.

Наша задача – ушаноўваць закладзеныя ў Канстытуцыі агульнанацыянальныя каштоўнасці, рабіць усё магчымае для ўмацавання дзяржаўнасці і росквіту роднага краю. Дабрабыт кожнага  жыхара краіны залежыць ад таго, як здолеем выконваць свае абавязкі, наколькі прадукцыйна будзем працаваць і захоўваць важнейшыя  заваёвы дзяржавы і грамадства.

Няхай гэта свята стане для ўсіх нас днём гонару за нашу Айчыну і згуртавання дзеля міру і свабоды на нашай зямлі.

Жадаем усім моцнага здароўя, поспехаў у працы і дабрабыту ў кожнай сям’і.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.