Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Верхнядзвінскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
4 студзеня 2020

Паважаныя жыхары і госці Верхнядзвінскага раёна!

Прыміце самыя цёплыя віншаванні са святам Божага Нараджэння!

Калядныя дні азараюць наша жыццё асаблівай радасцю, абуджаюць самыя добрыя пачуцці, звяртаюць нас да духоўных вытокаў і традыцый. Гэта светлае свята нясе надзею, напаўняе сэрца добрымі намерамі, умацоўвае веру, нагадвае нам аб вечных каштоўнасцях - літасці і спагадзе, узаемаразуменні і цярплівасцi.

Няхай радасць Раства наведае кожны дом, напоўніўшы яго згодай і ўтульнасцю, аб'яднае Вашы сям'і, надасць сілы для новых спраў на карысць свайго дома, сваёй радзімы.

Жадаем Вам моцнага здароўя, поспехаў у справах, дабрабыту, міру і радасці. Хай спраўдзяцца ўсе чаканні і спраўдзяцца самыя запаветныя мары, а радасць святых калядных дзён сілкуе Вас на працягу ўсяго года.

Верхнядзвінскі раённы выканаўчы камітэт

Верхнядзвінскі раённы Савет дэпутатаў