Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Верхнядзвінскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
3 лютага 2020

«Настаў, напэўна, час для прызнання…»

30 студзеня ў чытальнай зале раённай бібліятэкі адбылася сустрэча з Галінай Загурскай – паэткай, мастаком, настаўніцай. Галіна Пятроўна – член Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Караткевіча, пераможца абласнога конкурсу паэзіі, прысвечанага Году культуры. Больш дзесяці гадоў з’яўлялася рэдактарам народнага літаратурнага аб’яднання “Наддзвінне”, займаецца перакладамі з рускай на беларускую мову.

Прыхільнікам беларускага паэтычнага слова была прапанавана прэзентацыя чарговага зборніка вершаў Галіны Загурскай “Бераг зарападаў”. На мерапрыемства прыйшлі прадстаўнікі творчай інтэлегенцыі, удзельнікі аматарскага аб’яднання “Сучаснік”, бібліятэкары, землякі Галіны Пятроўны.