Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Верхнядзвінскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
22 мая 2020

На дарозе не месца п'яным кіроўцам!

У мэтах папярэджання і спынення фактаў кіравання транспартнымі сродкамі вадзіцелямі ў стане алкагольнага ап'янення на тэрыторыі Віцебскай вобласці Дзяржаўтаінспекцыяй праводзіцца з 21 па 25 мая 2020 года комплекс прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні ДТЗ з удзелам нецвярозых кіроўцаў.

Згодна з артыкулам 18.16 КоАП Рэспублікі Беларусь, за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення прадугледжана адміністрацыйнае спагнанне ў памеры ад 50 да 100 базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання транспартным сродкам тэрмінам на 3 гады. Паўторная паездка ў нецвярозым стане на працягу года абгортваецца ўжо не адміністрацыйнай, а крымінальнай справай з канфіскацыяй транспартнага сродку незалежна ад права уласнасці.

Паважаныя грамадзяне! Калі Вы ведаеце, што за рулём транспартнага сродку знаходзіцца нецвярозы кіроўца, не «зачыняйце вочы» на тое, што адбываецца, не дапушчайце таго, каб з Вашай маўклівай згоды адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. Паведамляйце па тэлефоне 514-11-85 (МТС) альбо 102, пра выпадкі кіравання транспартным сродкам кіроўцамі, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янення або якія не маюць права на кіраванне транспартнымі сродкамі. Задумайцеся аб наступствах, не дапусціце трагедыі.

Аддзяленне ДАІ Верхнядзвінскага РАУС