Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Верхнядзвінскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
1 красавіка 2019

Лепшых жывёлаводаў вобласці ўшаноўвалі ў Віцебску

Шматлікасцю вылучалася дэлегацыя Верхнядзвінскага раёна. Ва ўрачыстым мерапрыемстве, якое прайшло ў абласной філармоніі, удзельнічалі аператар машыннага даення ААТ «Шайцерава» Валянціна Хадкевіч, аператар па вырошчванні свіней ААТ «Шайцерава» Галіна Галынская, аператары машыннага даення Аксана Мядзелец (ААТ «Прудзінкі») і Таццяна Яфімава (СП «Каханавічы»), жывёлавод СП « Лявонішана» Алеся Шацілава, аператар па штучным асемяненню жывёл УВП «Ужыца-Агра» Павел Маркевіч, галоўны заатэхнік ААТ «Сакалоўшчына» Наталля Шамшур, дырэктар філіяла «Верхнядзвінская племстанцыя» Алена Грамузава.

Усяго больш за 40 лепшых жывёлаводаў вобласці па выніках працы у 2018 годзе ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі і падзякамі аблвыканкама, Мінсельгасхарча, рэспубліканскага і абласнога камітэтаў прафсаюза работнікаў АПК, камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню, абласнога савета аграпрамысловага саюза і Беларускага саюза жанчын. З іх чацвёра - прадстаўнікі нашага раёна. Ганаровай граматай аблвыканкама адзначаны В. Т. Хадкевіч, Падзякай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання А. А. Шацілава, ганаровай граматай абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК О.П. Мядзелец, Граматай абласнога савета аграпрамысловага саюза А. І. Грамузава.

Напрыканцы мерапрыемства адбыўся святочны канцэрт. Работнікам жывёлагадоўчай галіны ўручаны каштоўныя падарункі.