Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Верхнядзвінскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
30 студзеня 2019

Футбалісты БАТЭ прайгралі ў першым матчы міжсезоння

Чэмпіёны Беларусі футбалісты барысаўскага БАТЭ пацярпелі паражэнне ў першым кантрольным матчы трэніровачнага збору ў турэцкім Белеку, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

29 студзеня ў гульні з клубам "Сувон Самсунг Блюуінгз" з Рэспублікі Карэя падапечныя Аляксея Багі ўступілі з лікам 0:2, прапусціўшы абодва мячы ў першай палавіне гульні.

На 3 лютага намечаны спарынг з аўстрыйскім "Вольфсбергерам", на 6 лютага - з сербскай "Вайводзінай" з Нові-Сада.

Новы сезон футбалісты БАТЭ пачнуць матчамі 1/16 фіналу Лігі Еўропы з англійскім "Арсеналам". Першая сустрэча адбудзецца 14 лютага ў Барысаве, а 21 лютага ў Лондане пройдзе паядынак у адказ за выхад у 1/8 фіналу.