Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Верхнядзвінскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
19 верасня 2019

Доўгажыхарка з Верхнядзвінска адзначыла 100-гадовы юбілей

Не кожнаму чалавеку лёсам вызначана святкаваць стогадовы дзень нараджэння. А Соф’я Іосіфаўна Шнітко сустрэла гэту дату ў акружэнні сям’і і сяброў. 

Соф’я Іосіфаўна Шнітко адпрацавала ўсё жыццё шчыра і рупліва, выгадавала дзяцей, дачакалася ўнукаў і праўнукаў. Адзначаючы такі значны юбілей, жанчына прымала віншаванні ад родных і блізкіх людзей, ад арганізацыі, якой аддала больш за трыццаць гадоў жыцця. У райспажыўтаварыства Соф’я Іосіфаўна прыйшла ў 1961 годзе. 

З падарункамі і прыгожым тортам да імянінніцы прыйшлі работнікі райпо Таццяна Кузьміцкая і Любоў Яскевіч. Прафсаюз райспажыўтаварыства з асаблівым клопатам ставіцца да ветэранаў працы. Іх віншуюць са святамі, асобна ўшаноўваюць юбіляраў, бо важна, каб людзі адчувалі: аб іх памятаюць і ставяцца з павагай.