Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Верхнядзвінскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
30 студзеня 2019

Анлайн-канферэнцыя аб рэалізацыі дэкрэта аб садзейнічанні занятасці насельніцтва пройдзе на сайтах БЕЛТА і Мінпрацы 31 студзеня

Анлайн-канферэнцыя на тэму "Практыка рэалізацыі дэкрэта "Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва" пройдзе 31 студзеня з 11.00 да 12.00 на сайтах Міністэрства працы і сацыяльнай абароны і БЕЛТА.

На пытанні аб рабоце пастаянна дзеючых камісій па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва, аб парадку аднясення грамадзян да занятых у эканоміцы, аб фарміраванні спісаў працаздольных грамадзян, якія аплачваюць паслугі з пакрыццём затрат, адкажуць першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч і намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў.

Пытанні па заяўленай тэме можна задаваць загадзя або непасрэдна ў час канферэнцыі на сайтах БЕЛТА (адправіўшы паведамленне з дапамогай Telegram або Viber у раздзеле "анлайн-канферэнцыя") і Мінпрацы і сацабароны www.mintrud.gov.by. Адказы будуць публікавацца 31 студзеня пасля 12.00 па меры гатоўнасці.