Адрес: 211631, г.Верхнедвинск,
ул.Кооперативная д.1
Телефон приемной:
8 (02151) 5-33-47  c 8.00 до 21.00
Телефон «горячей линии»:
8 (02151) 5-33-47  c 8.00 до 21.00
Электронная почта райисполкома:
isp@verkhnedvinsk.vitebsk-region.gov.by

Игровой комплекс «Каравелла» Верхнедвинская гимназия Pека Западная Двина Мини-зоопарк «Лесная сказка» Верхнедвинский районный исполнительный комитет
Игровой комплекс «Каравелла»
Игровой комплекс «Каравелла»
Верхнедвинская гимназия
Pека Западная Двина
Мини-зоопарк «Лесная сказка»
Верхнедвинский районный исполнительный комитет
Главная / Урожай-2012

Урожай-2012

Віншуем пераможцаў рэспубліканскага спаборніцтва

Урачыста і ярка адзначыла Беларусь традыцыйнае свята ўраджаю - рэспубліканскі фестываль-кірмаш «Дажынкі-2011».

Старшыня райвыканкама І. І. Марковіч і першы намеснік старшыні У. У. Быкаў (справа налева) прымалі на «Дажынках» віншаванні за першае месца ў рэспубліцы, якое раён заняў на ўборцы зерневых. 

У кагорце лепшых хлебаробаў рэспублікі - прадстаўнікі нашага раёна. На «Дажынкі» ў Маладзечна былі запрошаны верхнядзвінскія працаўнікі - пераможцы рэспубліканскага спаборніцтва ў васьмі намінацыях! Старшыня райвыканкама І. І. Марковіч і першы намеснік старшыні - начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання У. У. Быкаў прымалі віншаванні і ўзнагароды за першае месца, якое Верхнядзвінскі раён заняў у спаборніцтве па ўборцы зерневых і зернебабовых культур.

Сярод сельскагаспадарчых арганізацый трэцяе месца па вытворчасці збожжа заняло КУВСП «Верхнядзвінскі», узначальвае якое А. Т. Тумашэвіч. Другое месца ў спаборніцтве аператараў зернесушыльных установак у аператара ААТ «Шайцерава» А. А. Садоўскага. У лік пераможцаў зноў увайшоў старшы камбайнер ААТ «Прудзінкі» У. М. Лапкоўскі, які заняў трэцяе месца сярод экіпажаў зернеўборачных камбайнаў. На другім месцы ў рэспубліцы наш маладзёжны экіпаж з «Прудзінак» у складзе старшага камбайнера С. У. Гапановіча і камбайнера А. А. Пілюшына. А вадзіцель Л. С. Іваноў з гэтай жа гаспадаркі стаў першым у спаборніцтве сярод маладых вадзіцеляў, занятых на адвозцы збожжа ад камбайнаў.

 Яшчэ раз пацвердзіў сваё высокае майстэрства неаднаразовы пераможца «Дажынак» вадзіцель ААТ «Шайцерава» М. Л. Магер - на гэты раз ён заняў другое месца сярод вадзіцеляў, занятых на адвозцы збожжа ад камбайнаў. Ганаровым госцем «Дажынак» стала першы намеснік начальніка райсельгасхарчу Л. К. Грэсько, якая ўклала шмат сіл у вырошчванне важкага хлебнага караваю. Нагадаем, што ён у раёне перавысіў 80 тысяч тон пры самай высокай у вобласці ўраджайнасці. Віншуем пераможцаў рэспубліканскіх «Дажынак» і шчыра дзякуем за працу, якая забяспечвае наш агульны дабрабыт!

Алег Садоўскі, аператар зернесушыльных
установак ААТ "Шайцерава":


-Упершыню трапіў на рэспубліканскае свята "Дажынкі" і крыху сумеўся - настолькі яркім і захапляльным яно было. Два дні ў прыгожым і гасцінным Маладзечна праляцелі хутка. Аднак за гэты час паспелі і адпачыць: хадзілі на цырымонію ўзнагароджання і ўсе канцэрты, проста гулялі па святочным горадзе.

Сярод аператараў зернесушыльных комплексаў вобласці я заняў другое месца. Парадавала і ўзнагарода - дыплом, які ўручыў Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання, і чатыры мільёны рублёў. Мая перамога - сямейная. Ужо другі год на сушылцы дапамагае сын Павел, для якога летнія канікулы - час падзарабіць і набрацца вопыту. Пакуль ён яшчэ не вырашыў, куды паступаць. Аднак паралельна з заняткамі ў школе вучыцца на трактарыста. Жонка з дачкой Веранікай таксама задаволены. Я і сам ганаруся зробленым.

Сяргей Гапановіч, старшы камбайнер
ААТ "Прудзінкі":


-Уражанняў ад паездкі мноства! І ўзнагароды атрымалі, і адпачыць пасля страды паспелі. Наш маладзёжны экіпаж (Сяргей працаваў разам з памочнікам Аляксеем Пілюшыным - рэд.) заняў другое месца ў вобласці. Канешне, быць пераможцамі і стаяць на сцэне перад усёй рэспублікай вельмі прыемна і пачэсна. Вялікі гонар - атрымліваць віншаванні ад Прэзідэнта. Мы сядзелі вельмі блізка да сцэны і мелі магчымасць добра бачыць усё, што там адбывалася.

За працоўныя перамогі мне ўручылі дакументы на мотаблок, а Аляксею - дрэваапрацоўчы станок. Праз месяц ужо будзем карыстацца падарункамі.

Увогуле, з нашай гаспадаркі было шмат пераможцаў. Маладому вадзіцелю Леаніду Іванову ўручылі новенькі камп'ютар. Ведаеце, хвалявання зусім не было. Толькі спакой і гонар - пашана ж заслужаная.

«Дажынкі - 2011»

 ў Маладзечна прайшоў рэспубліканскі фестываль-кірмаш «Дажынкі-2011».

У вялікім рэспубліканскім свяце ўраджаю прыняліўдзел лепшыя з лепшых - працаўнікі, якія дасягнулі самых высокіх у краіне паказчыкаў сельгасвытворчасці. Сярод пераможцаў - хлебаробы Верхнядзвіншчыны. 

Наш раён можа ганарыцца сваімі працаўнікамі - яны стабільна ўваходзяць у лік лепшых у рэспубліцы. І гэта пры тым, што вырошчваюць хлеб на цяжкіх паўночных землях, якія не вылучаюцца прыроднай урадлівасцю. Дзякуючы майстэрству і стараннасці, сельскія працаўнікі з году ў год дабіваюцца высокіх ураджаяў. Сёлета ў раёне ў другі раз за яго гісторыю атрымана звыш 80 тысяч тон збожжа, дасягнута самая высокая ў вобласці ўраджайнасць зерневых - 33,4 цэнтнера з гектара. Вырашчаны рэкордныя ўраджаі льну, бульбы, кукурузы. Зразумела, што і дэлегацыя раёна на рэспубліканскіх «Дажынках» адна з самых прадстаўнічых. У яе склад увайшлі10 чалавек. Старшыня райвыканкама І. І. Марковіч і першы намеснік старшыні, начальнік райсельгасхарчу У. У. Быкаў прынялі на свяце віншаванні за першае месца, якое Верхнядзвінскі раён заняў па вытворчасці збожжа. У лік прызёраў «Дажынак» увайшлі сельгаспрадпрыемства «Верхнядзвінскі», узначальвае якое дырэктар А. Т. Тумашэвіч, старшы камбайнер ААТ «Прудзінкі» У. М. Лапкоўскі, маладзёжны экіпаж ААТ «Прудзінкі» у складзе старшага камбайнера С. У. Гапановіча і камбайнера А. А. Пілюшына, вадзіцель ААТ «Прудзінкі» Л. С. Іваноў, вадзіцель ААТ «Шайцерава» М. Л. Магер і аператар зернесушыльных установак ААТ «Шайцерава» А. А. Садоўскі. На свята ўраджаю запрошаны таксама галоўны хлебароб раёна - першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Л. К. Грэсько. Віншуем удзельнікаў «Дажынак» і ўсіх хлебаробаў раёна з высокай перамогай і жадаем новых дасягненняў у працы!

Леанід Іваноў з ААТ "Прудзінкі" першым у раёне сярод моладзі перавёз 2 тысячы тон збожжа. Маладзёжны экіпаж Сяргея Гапановіча і Аляксея Пілюшына з гэтай жа гаспадаркі таксама першым у раёне і вобласці на КЗС-1218 намалаціў тысячу тон збожжа. На дасягнутым не спыніліся і ўзялі першынство ў раённым і абласным спаборніцтвах па намалоту ў паўтары тысячы тон.

Спачатку хлопцы не думалі аб спаборніцтве, працавалі, як звычайна. Аднак першыя перамогі і дух саперніцтва захапілі.

Сяргей Гапановіч працуе камбайнерам ужо чатыры гады. Сёлета яму даверылі новы КЗС-1218, на якім і пастаўлены рэкорд вобласці. Памочнік Аляксей працуе на перспектыву - у будучым мяркуе таксама стаць камбайнерам.

 “Другі хлеб” убіраюць усе

У рэйд па бульбяных палетках раёна адправіліся начальнік аддзела ідэалагічнай  работы райвыканкама Н.Г.Кісялевіч, галоўны спецыяліст  па закупках і якасці прадукцыі  ўпраўлення  сельскай  гаспадаркі і харчавання райвыканкама У.У.Каваленак, участковы інспектар міліцыі ААПП РАУС   І.В.Александровіч.

 

Спецыялістаў  цікавіў шэраг пытанняў, пачынаючы  ад выканання  заканадаўства ў галіне аховы працы непаўналетніх, яе  ўмоў і арганізацыі, да якасці ўраджаю, выканання патрабаванняў тэхнікі бяспекі, папярэджання крадзяжоў і іншыя. За адказамі  паехалі на бульбяныя палеткі ААТ “Прудзінкі” і “Нурава”.

 

У “Прудзінках”  бульбу збіралі школьнікі з Валынецкай, Прыдзвінска- Бароўскай сярэдніх школ, СШ №2, гімназіі, работай якіх вельмі задаволена брыгадзір В.Ф.Лапкоўская. Некаторыя прыязджаюць  на бульбу не першы год.  Асабліва  ж стараюцца мясцовыя дзеці з Валынецкай СШ.

Бачна, што да працы школьнікі звыклыя. Хутка збіраюць у вёдры бульбу і носяць у прычэп.Брыгадзіры ледзь паспяваюць іх залічваць – для многіх бульбяныя палеткі нядрэнны спосаб зарабіць. А  яшчэ за добрасумленную працу гаспадарка паабяцала забяспечыць школьныя сталовыя духмянай бульбай.

Акрамя школьнікаў, дапамагаюць  навучэнцы Боркавіцкага ДПЛ, работнікі масласырзавода, райаграсервісу, настаўнікі т тэхперсанал  гімназіі.
-Фронт работ вялікі – 63 гектары бульбы гатункаў “Рэд Скарлет”, “Крыніца” і “Брыз”, - расказвае брыгадзір. – Сёлета пасадзілі яе на любы густ – раннеспелую, сярэдне- і познеспелую. Ураджайнасць  складае 200 цэнтнераў з гектара, а на некаторых палях і ўдвая больш.

Каб не марудзіць, з самай раніцы на палі  выязджаюць бульбаўборачны камбайн і два новыя КТНы, якія да прыезду  памочнікаў  разганяюць барозны. На камбайне, як заўседы, У.У. Лапкоўскі, КТНе – С.У.Гапановіч: вядомыя ў раёне лідары ўборачнай. Яшчэ адзін новы КТН даверылі перспектыўнаму механізатару П. У. Астапковічу.

Сабраную школьнікамі, студэнтамі і іншымі памочнікамі бульбу адвозяць у сховішчы Б. С. Ананчанка, С. П. Ананчанка, М. Р. Кісляк, В. А. Куст, А. У. Рубанік.

Бесперабойную адвозку ад камбайна забяспечваюць нафтанаўцы А. І. Дуброўскі і У. П. Дарафееў,  прудзінкаўскі  вадзіцель  С. Я. Папковіч.

Сабраны скарб адвозяць у сховішча "Зялькі", разлічанае на 700 тон. Пачалі перабіраць першыя партыі, каб паспець да раённага кірмашу. Як звычайна, дробныя клубні пакінуць на насенне, лепшыя ж пойдуць на рэалізацыю насельніцтву. З гэтай работай спраўляюцца вопытныя паляводы гаспадаркі, пры патрэбе ім дапамагаюць і шэфы. Бульба ў "Прудзінках" урадзіла - без гнілі і хваробаў, а першая партыя, адпраўленая на аналізы па ўтрыманню нітратаў, пацвердзіла высокую якасць і адсутнасць шкодных рэчываў.
 

 

Интернет-ресурсы