Адрес: 211631, г.Верхнедвинск,
ул.Кооперативная, д.1
Телефон приемной:
8 (02151) 6-33-47 c 8.00 до 21.00
Телефон «горячей линии»:
8 (02151) 6-33-47 c 8.00 до 21.00
Электронная почта райисполкома:
vdv-rik@vitebsk.by

Игровой комплекс «Каравелла» Верхнедвинская гимназия Pека Западная Двина Мини-зоопарк «Лесная сказка» Верхнедвинский районный исполнительный комитет
Игровой комплекс «Каравелла»
Игровой комплекс «Каравелла»
Верхнедвинская гимназия
Pека Западная Двина
Мини-зоопарк «Лесная сказка»
Верхнедвинский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
12 августа 2019

У Росіцкім касцёле Святой Троіцы адбыліся юбілейныя ўрачыстасці памяці благаславёных мучанікаў Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры.

Мінула 20 гадоў з часу беатыфікацыі росіцкіх святароў каталіцкай царквой. Так быў увекавечаны подзвіг святароў, якія ў 1943 годзе загінулі ў Росіцы разам з вернікамі, адмовіўшыся пакінуць іх і да канца падтрымліваючы на апошнім шляху.

На юбілейную сустрэчу ў Росіцкі храм прыбылі высокія духоўныя асобы, прадстаўнікі раённай улады, сотні пілігрымаў з розных куткоў Беларусі. Усіх гасцінна сустракаў на парозе святыні яе клапатлівы і добры гаспадар айцец Часлаў Курэчка.

Сёлета адзначаецца 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Кіраўнік раёна І.І. Марковіч нагадаў, што ў гонар гэтай знамянальнай даты зацверджаны юбілейны медаль. Прынята рашэнне ўзнагародзіць ім пробашча Росіцкага касцёла айца Часлава Курэчку. Святар шмат працуе над захаваннем памяці, займаецца патрыятычным выхаваннем моладзі, стварыў у Росіцы сапраўдны цэнтр духоўнасці, куды імкнуцца людзі з усёй Беларусі і замежных краін.

Цэнтрам духоўных мерапрыемстваў у Росіцы былі паўночная Імша і працэсія да Пляца мучаніцтва.

Напачатку Літургіі генеральны вікарый ксёндз Францішак Кісель зачытаў Дэкрэт біскупа Віцебскага аб устанаўленні ў парафіі Найсвяцейшай Троіцы ў Росіцы Дыяцэзіяльнага Санктуарыя росіцкіх пакутнікаў.

Гэта азначае, што Росіцкі касцёл стаў месцам наймацнейшай сілы заступнікаў Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры.

Интернет-ресурсы