Адрес: 211631, г.Верхнедвинск,
ул.Кооперативная д.1
Телефон приемной:
8 (02151) 6-33-47  c 8.00 до 21.00
Телефон «горячей линии»:
8 (02151) 6-33-47  c 8.00 до 21.00
Электронная почта райисполкома:
vdv-rik@vitebsk.by

Игровой комплекс «Каравелла» Верхнедвинская гимназия Pека Западная Двина Мини-зоопарк «Лесная сказка» Верхнедвинский районный исполнительный комитет
Игровой комплекс «Каравелла»
Игровой комплекс «Каравелла»
Верхнедвинская гимназия
Pека Западная Двина
Мини-зоопарк «Лесная сказка»
Верхнедвинский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
11 мая 2018

У Дзень Перамогі ў Верхнядзвінску адкрылі Алею Герояў і перадалі капсулу з зямлёй з месца спаленых у вайну вёсак у крыпту Храма-помніка Усіх Святых у Мінску

Традыцыйна святкаванне Дня Перамогі ў Верхнядзвінску адбываецца шматлюдна і хвалююча. Людзі любяць гэта свята і прыходзяць на ўрачыстасць з нагоды Дня Перамогі па поклічу душы. У шматпакутным куточку беларускай зямлі няма сям’і, па якой смерчам не прайшлася вайна. Сотні спаленых вёсак, тысячы закатаваных людзей, бясконцыя помнікі і магілы загінуўшых землякоў – гэта страшны след той крывавай раны, якая незагойна баліць у сэрцах нашчадкаў. Таму столькі жадаючых прайсці ў калонах “Бессмяротнага палка”, так кранаюча адбываецца мітынг у гарадскім скверы, столькі падзячных слоў гучыць у адрас вызваліцеляў роднай зямлі.

Сёлетняе святкаванне Дня Вялікай Перамогі ў Верхнядзвінску азнаменавана асаблівымі падзеямі. У гарадскім скверы да свята створана Алея Герояў – на ёй устаноўлены знакі ў памяць васьмі Герояў Савецкага Саюза – нашых землякоў А.М. Бурака, С.А. Забагонскага, І.К.Захарава, І.М.Кабзуна, Э.В. Лаўрыновіча, І.А. Макеенка, М.М. Мядзеля, Н.В. Траян. Новая частка мемарыялу ў гарадскім скверы створана жыхарамі Верхнядзвінска з дапамогай прафсаюзных арганізацый Віцебскай вобласці і надае комплексу асабліва значымы, завершаны выгляд.

Гонар адкрыць Алею Герояў быў прадастаўлены старшыні раённага выканаўчага камітэта І.І. Марковічу, ветэрану Вялікай Айчыннай вайны П.Я. Баярыну і старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Ю.У. Парфенавай.

Яшчэ адной важнай падзеяй стала перадача капсулы з зямлёй з месца спаленых вёсак раёна ў крыпту Храма-помніка Усіх Святых у Мінску. З гэтай нагоды ў наш раён прыехала дэлегацыя на чале з дырэктарам ДУ “Беларускі культурны цэнтр духоўнага адраджэння” А.В. Госцевым.

Капсулу з зямлёй, якая ўзята з месца пакутніцкай смерці росіцкіх ахвяр фашызму, пратаіерэю прыходу Усіх Святых у Мінску Мікалаю Сухановічу ўрачыста перадаў навуковы супрацоўнік раённага краязнаўчага музея, аўтар раённай кнігі “Памяць”, былы малалетні вязень фашызму А.Ф. Бубала.

Свята працягвалася ў гарадскім парку, дзе гасцей сустракалі фотадакументальныя выставы цэнтральнай раённай бібліятэкі, выстава-продаж майстроў Дома рамёстваў, работы выхаванцаў Верхнядзвінскай дзіцячай школы мастацтваў і Цэнтра дзяцей і моладзі, “Кірмаш дабра”.

Асаблівую ўвагу наведвальнікаў прыцягвалі тэматычныя пляцоўкі-выставы арганізацый і прадпрыемстваў раёна “Мы з мінулага”, стылізаваныя пад ваенную тэматыку, якія падрыхтавалі райаграсервіс, УЭС, вузел паштовай сувязі, лясгас, ААТ “Інвет”, ЦРБ, аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

Удзельнікам святкавання былі прапанаваны канцэрт, забаўляльная праграма і святочны гандаль.

Интернет-ресурсы