Адрес: 211631, г.Верхнедвинск,
ул.Кооперативная, д.1
Телефон приемной:
8 (02151) 6-33-47 c 8.00 до 21.00
Телефон «горячей линии»:
8 (02151) 6-33-47 c 8.00 до 21.00
Электронная почта райисполкома:
vdv-rik@vitebsk.by

Игровой комплекс «Каравелла» Верхнедвинская гимназия Pека Западная Двина Мини-зоопарк «Лесная сказка» Верхнедвинский районный исполнительный комитет
Игровой комплекс «Каравелла»
Игровой комплекс «Каравелла»
Верхнедвинская гимназия
Pека Западная Двина
Мини-зоопарк «Лесная сказка»
Верхнедвинский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
10 декабря 2019

Свята сяброўства, адзінства і  згоды

Беларуская зямля спрадвек  славілася сваёй гасціннасцю. На ёй, акрамя беларусаў,  мірна суіснуюць шматлікія нацыянальнасці з не менш цікавай  і каларытнай гісторыяй.
Упэўніцца ў гэтым змаглі госці і ўдзельнікі абласнога свята нацыянальных культур “Нас з’яднала зямля Беларусі”.

У мінулыя гады гэта традыцыйнае мерапрыемства праводзілася ў Міёрах і Віцебску, а сёлета шматлікіх гасцей з розных куткоў Віцебскай вобласці сустракаў Верхнядзвінск.

Раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці 7 снежня  поўніўся музыкай, спевамі, прыемнымі пахамі і непаўторнай атмасферай свята, на якое сабраліся сапраўдныя сябры.

На суд рэспубліканскага журы былі прадстаўлены  прэзентацыі выстаў нацыянальных кухань і вырабаў майстроў народных мастацкіх рамёстваў вобласці. Аматарскае аб’яднанне стараверскай кухні, гульні і абрадаў “Стараверскія кухаркі”, што прадстаўляла Шаркаўшчынскі раён, частавала  стравамі  Каляднага паста – гульбішнікамі і бабовымі камамі, аўсянікамі ды капуснікамі, прыгатаванымі ў рускай печцы.

З нацыянальнай культурай Арменіі знаёміў народны клуб армянскай культуры “ХАШ” (Полацкі раён). Акрамя традыцыйных прысмакаў тут былі прадстаўлены нацыянальныя арнаменты, алфавіт і жаночы касцюм, нарды і карціны, а адчуць атмасферу цудоўнай сонечнай краіны дапамагла відэапрэзентацыя.

Гасцінна запрашаў да свайго стала народны клуб нацыянальнай кухні і гульні “Шчадроўка” (Докшыцкі раён). “Стол у пост – багат і прост” – пад такой назвай прапаноўваліся  посны хлеб, аладкі, каўбаса з дранкі, клёцкі з грыбамі, поліўка на агурковым расоле.

Адметнасцямі   стала народнага клуба беларускай нацыянальнай кухні і фальклору “Кумачкі” (Глыбоцкі раён) акрамя паласатага сыру, супу з тыквы і карпа на подсцілцы з морквы,  былі сарокі – аржаныя булачкі, што гатаваліся на вяселле ( імі  частавалі ад’язджаючых гасцей, каб тыя не шчабяталі, як сарокі, калі што было не так). А пасярод стала  месціўся  масляны баран –  страва, што  мае статус нематэрыяльнай каштоўнасці нашай краіны. Гаспадыні частавалі гасцей і журы не толькі стравамі, але і добрымі парадамі.

Народны клуб нацыянальных культур “Дружба” з Ушаччыны з’яднаў людзей розных нацыянальнасцей – украінцаў, беларусаў, башкіраў, палякаў, рускіх, азербайджанцаў,  і на свяце яны дружна запрашалі  журы і гасцей свята да агульнага стала.

Гаспадыні Бігосаўскага СДК прадставілі стравы рускай, украінскай і таджыкскай кухні.

З чаго гатуецца  мардоўская страва “Мядзвежая лапа” і дэсерт “Кіём гарбузовы” расказвала госця з Міёрскага раёна Святлана Сосік.

Кожная прэзентацыя народнай кухні здзіўляла не толькі адмысловымі  стравамі  з арыгінальным афармленнем, але і вясёлымі прыпеўкамі, загадкамі і пералівамі гармонікаў. 

Жадаючыя маглі не толькі пачаставацца, паназіраць за майстар-класам гаспадынь, але і набыць арыгінальную рэч на  выставе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Вязаныя цацкі і абярэгавую вышыванку прывезла на свята з Полаччыны Таццяна Красікава. А лепельская  майстрыца Наталля Петухова дэманстравала не толькі частку сваёй калекцыі лялек розных нацыянальных строяў, але і вышываныя сумкі, вязаныя рэчы і нават упрыгожванні.

Тут жа мясціўся “Дыван сяброўства”з Дуброўна, украінская вышыўка майстра Ганны Краўчонак з Ушач, гліняныя цацкі і аплікацыі з саломкі ад бешанковіцкіх майстроў.

Затрымалася журы і калі выставы, прадстаўленай шаркаўшчынскімі майстрамі Яўгенам Ананічам  і Сяргеем Рымдзёнкам – вядомымі рэзчыкам па дрэве і ганчаром. На іх сталах месціліся драўляныя цацкі і гліняны посуд, тут жа вядомы брэнд Шаркаўшчынскага раёна –  сувенір “Яблык”.
Таццяна Ушакова (Полацкі цэнтр рамёстваў і нацыянальных культур) здзіўляла  мастацкім  роспісам  па дрэве і  кераміке. А расонскі мастак Анатоль Васюнькін паказаў прыгажосць беларускай прыроды прз  творы жывапісу.
Свята прадоўжыла  канцэртная праграма, падчас якой індывідуальныя выканаўцы і творчыя калектывы прапанавалі журы і гледачам  нацыянальную музыку, песні, танцы і літаратурныя творы.  
Арганізатараў, гасцей і ўдзельнікаў свята вітала намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Севалкіна.
– На тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна жывуць прадстаўнікі шматлікіх нацыянальнасцей, – адзначыла яна. – Яны зберагаюць сваю гісторыю, традыцыі і тым самым узбагачаюць нацыянальную культуру. Мы ўдзячны арганізатарам свята, бо  атрымалі магчымасць пазнаёміцца з цікавымі  і таленавітымі людзьмі. Свята абавязкова адкрые новыя зоркі талентаў і займе пачэснае месца сярод мерапрыемстваў, прысвечаных Году малой радзімы.
Шчырымі  апладысментамі  ўзнагароджвалі гледачы артыстаў за полькі і рамансы, мілагучны саксафон, жартоўныя інсцэніроўкі, прыпеўкі і вершы. Танцавальнымі нумарамі здзіўлялі госці – калектыў “ Aspolite”  з Дагды,  які таксама атрымаў дыплом фестываля,  фальклорны калектыў “Душегрея”, г. Себеж. А разам з  верхнядзвінскай групай “Праект” танцавала і спявала ўся зала.
Усе удзельнікі фестывалю адзначаны дыпломамі. Але найвышэйшай узнагародай для іх стала магчымасць сустрэцца са старымі сябрамі, пазнаёміцца з новымі, правесці час у атмасферы добрасуседства, узаемапавагі  і творчасці.
-    “Нас з’яднала зямля Беларусі.” Тут  паважаюць  прадстаўнікоў усіх нацыянальнасцей, як паўнапраўных грамадзян нашай краіны. Вы ўзбагачаеце нашу агульную нацыянальную культуру. Мы ўдзячны вам за творчасць. Усё, што сёння мы бачылі, назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах”, – адзначыла намеснік начальніка ўпраўлення культуры аблвыканкама Галіна Баркевіч.
Арганізатараў свята дзякаваў Тадэуш Стружэцкі, старшыня ГА “Беларускі фонд культуры”, намеснік старшыні рэспубліканскай экспертнай камісіі фестывалю і падкрэсліў, што гэта адно з самых яркіх абласных мерапрыемстваў  прыняў самы прыгожы з раён, можна сказаць,  брэндавы ў Беларусі, на які прыязджаюць не толькі ўдзельнікі, але і шматлікія госці.
Мерапрыемства з’яўлялася адборачным турам XIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур.  Рэспубліканскае журы падвядзе вынікі ў наступным годзе і запросіць лепшых выканаўцаў у Гродна, дзе адбудзецца фінальная падзея фестывалю.

Интернет-ресурсы