Адрес: 211631, г.Верхнедвинск,
ул.Кооперативная д.1
Телефон приемной:
8 (02151) 6-33-47  c 8.00 до 21.00
Телефон «горячей линии»:
8 (02151) 6-33-47  c 8.00 до 21.00
Электронная почта райисполкома:
vdv-rik@vitebsk.by

Игровой комплекс «Каравелла» Верхнедвинская гимназия Pека Западная Двина Мини-зоопарк «Лесная сказка» Верхнедвинский районный исполнительный комитет
Игровой комплекс «Каравелла»
Игровой комплекс «Каравелла»
Верхнедвинская гимназия
Pека Западная Двина
Мини-зоопарк «Лесная сказка»
Верхнедвинский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
1 декабря 2017

Шайцераўскія школьнікі вучацца на творах класікаў

«Творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа – гэта тыя вежы, з якіх мы, беларусы, бачым цэлы свет, і па якіх свет бачыць нас” пад такім дэвізам у Шайцераўскай сярэдняй школе адбылася літаратурна-паэтычная кампазіцыя “Вобразы мілыя роднага краю”, прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння майстроў паэтычнага слова Я.Купалы і Я.Коласа.

Вучні школы пагарталі старонкі жыцця і творчай біяграфіі паэтаў-песняроў і яшчэ раз упэўніліся ў тым, што іх творы – гэта невычэрпная крыніца мудрасці, прыгажосці, хараства і неад’емная частка духоўнага набытку ўсяго беларускага народа.

Дзеці старанна рыхтаваліся да гэтага свята: разам з настаўнікамі і бацькамі чыталі творы Я.Коласа і Я.Купалы, малявалі да іх ілюстрацыі, вучылі на памяць, разгадвалі крыжаванкі і шукалі адказы на пытанні віктарыны. Бібліятэкары Г.У. Гмір і А.Л. Пашкевіч падрыхтавалі для вучняў кніжную выставу “Не змоўкне голас песняроў”, пазнаёмілі з творамі, напісанымі Я.Коласам і Я.Купалам для дзяцей. На ўроках беларускай мовы і літаратуры вучні старэйшых класаў здзейснілі віртуальнае падарожжа па коласаўскіх і купалаўскіх мясцінах, узгадалі творчасць волатаў беларускай літаратуры.

Яркім фіналам мерапрыемства сталі словы, сказаныя вядучымі на развітанне: “Імкліва бягуць гады… Але колькі б часу ні прайшло, заўсёды будуць жыць у памяці нашай Я. Купала і Я. Колас – выдатныя пісьменнікі, сапраўдныя патрыёты, без якіх немагчыма ўявіць беларускую літаратуру. Яны – нашы сучаснікі. Яны – разам з намі.”

Интернет-ресурсы