Адрес: 211631, г.Верхнедвинск,
ул.Кооперативная, д.1
Телефон приемной:
8 (02151) 6-33-47 c 8.00 до 21.00
Телефон «горячей линии»:
8 (02151) 6-33-47 c 8.00 до 21.00
Электронная почта райисполкома:
vdv-rik@vitebsk.by

Игровой комплекс «Каравелла» Верхнедвинская гимназия Pека Западная Двина Мини-зоопарк «Лесная сказка» Верхнедвинский районный исполнительный комитет
Игровой комплекс «Каравелла»
Игровой комплекс «Каравелла»
Верхнедвинская гимназия
Pека Западная Двина
Мини-зоопарк «Лесная сказка»
Верхнедвинский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
28 ноября 2019

“Нас з’яднала зямля Беларусі”

7 снежня 2019 года ў г.Верхнядзвінску адбудзецца абласное свята нацыянальных культур “Нас з’яднала зямля Беларусі”. Праводзіцца яно як абласны адборачны тур XIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, заключныя мерапрыемствы якога пройдуць у г.Гродна ў чэрвені наступнага года.

Арганізатары свята: упраўленне культуры Віцебскага аблвыканкама, ДУ “Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Верхнядзвінскага райвыканкама.

У праграме свята пройдуць прэзентацыі беларускіх страў на тэму: “Здаровае харчаванне – сучасны стыль жыцця”.Таксама тут будзе прадстаўлена малдаўская, мардоўская, армянская, казахская і кухні іншых народаў.

Майстры пазнаёмяць усіх не толькі з беларускай народнай творчасцю, але і армянскай, украінскай, рускай і інш. Тут пройдуць майстар-класы, адбудуцца выставы-продажу вырабаў майстроў мастацкіх рамёстваў вобласці. 

Індывідуальныя выканаўцы і творчыя калектывы прадставяць сваю нацыянальную музыку, песні, літаратурныя творы на сваёй роднай мове.У канцэртнай праграме выступяць прадстаўнікі рускай, украінскай, польскай, яўрэйскай і інш. суполак вобласці.

У канцэртнай праграме свята “Нас з’яднала зямля Беларусі”сімвалічнае “Кола сяброўства” аб’яднае усіх прадстаўнікоў розных суполак Віцебшчыны.

У абласным свяце ў якасці гасцей прымаюць удзел творчыя калектывы мастацкай самадзейнасці з краін-суседзяў: Латвіі, Расіі.

Интернет-ресурсы