Адрес: 211631, г.Верхнедвинск,
ул.Кооперативная д.1
Телефон приемной:
8 (02151) 5-33-47  c 8.00 до 21.00
Телефон «горячей линии»:
8 (02151) 5-33-47  c 8.00 до 21.00
Электронная почта райисполкома:
isp@verkhnedvinsk.vitebsk-region.gov.by

Игровой комплекс «Каравелла» Верхнедвинская гимназия Pека Западная Двина Мини-зоопарк «Лесная сказка» Верхнедвинский районный исполнительный комитет
Игровой комплекс «Каравелла»
Игровой комплекс «Каравелла»
Верхнедвинская гимназия
Pека Западная Двина
Мини-зоопарк «Лесная сказка»
Верхнедвинский районный исполнительный комитет
Главная / Социальная сфера / Музей И.Д.Черского

Музей И.Д.Черского

Філіял "Валынецкі краязнаўчы музей імя І. Д. Чэрскага" дзяржаўнай установы культуры "Верхнядзвінскі гісторыка-краязнаўчы музей" знаходзіцца ў аграгарадку Валынцы,

вул. Меліяратараў, д. 1 (Валынецкі СДК) Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці, 211610.

Захавальнік фондаў - Вайноўская Ларыса Леанідаўна

Тэл. 8 (02151) 59309

Гісторыя стварэння і адкрыццё музея звязана з нястомнай дзейнасцю настаўніка гісторыі, члена Беларускага геаграфічнага таварыства Барыса Піліпавіча Шымука. Праз карпатлівы пошук у архівах, бібліятэках і навуковых установах ён сабраў дэталёвы, багата ілюстраваны матэрыял аб жыцці і навуковых адкрыццях выдатнага земляка, вучонага і даследчыка Івана Дзяменцьевіча Чэрскага.

Копіі дакументаў, фатаграфіі, карціны В. Счаснага, цудоўныя макеты К.Палынскага, мінералагічныя калекцыі, навуковыя кнігі XIX ст. і іншыя экспанаты - усё гэта стварае экспазіцыі музея.

Музей створаны ў 1993 годзе. З 1995 года працуе пастаянная выстава. Экспазіцыйная зала займае 83 кв. метры, фонды налічваюць каля 7000 адзінак асноўнага і каля 1000 навукова-дапаможнага фонду. Музей мае наступныя экспазіцыі: агульная геалогія, жыццё і навуковая дзейнасць І. Д. Чэрскага, археалогія раёна, прырода раёна, гісторыя в. Валынцы і раёна, вайна 1812 года, этнаграфія.

Музей займаецца навукова-асветніцкай дзейнасцю, зборам і захаваннем гістарычнай спадчыны края, падтрымлівае сувязі з разнастайнымі грамадскімі аб'яднаннямі Беларусі і замежжа.

Род Чэрскіх. Старажытны дваранскі род. Першыя звесткі аб прадстаўніках роду сустракаюцца ў канцы 18 - першай палове 19 ст. Родавым гербам Чэрскіх з'яўляецца герб "Равічы". Сям'я Чэрскіх набывае маёнтак Свольна ў 1840 годзе. Маёнтак уключаў вёскі Нікіперава, Абухава, Ніўе, Плігаўка, Сцяпукі, Шаркі. Панскі двор складалі: дом, бровар, малатарня, млын і іншыя пабудовы з зямлёй 645 дзесяцін (больш за 700 гектараў).

Іван Дзяменцьевіч Чэрскі. Знакаміты геолаг, географ, палеантолаг, даследчык Паўночна-Усходняй Сібіры, Прыбайкалля, возера Байкал.

Яго іменем названы 10 геаграфічных пунктаў, якія знаходзяцца ў Паўночна-Усходняй Сібіры, два віды выкапнёвых жывёл, вуліцы шэрага гарадоў, Іркуцкае таварыства беларускай культуры.

Нарадзіўся Чэрскі 3 мая (15 мая па ст. стылю) 1845 года ў фальварку Свольна Дрысенскага уезда (сучасны Верхнядзвінскі раён, Віцебскай вобласці) у сям'і двараніна Дамініка Чэрскага, пры нараджэнні яму было дадзена тры імені – Ян, Станіслаў і Франц. Але сусветна вядомым ён стаў як Іван Дзяменцьевіч Чэрскі. У сям'і акрамя яго была старэйшая сястра Міхаліна.

Пачатковую адукацыю атрымаў дома. З 1857 г. па 1860 г. Чэрскі вучыцца ў Віленскай гімназіі, далейшае навучанне працягвае ў Дваранскім інстытуце ў Вільні. Валодаў французскай, англійскай, нямецкай, лацінскай і польскай мовамі, малюе, займаецца музыкай.

У лютым 1863 года І. Д. Чэрскі далучаецца да ўдзельнікаў паўстання пад кіраўніцтвам Каліноўскага, а ў красавіку гэта ж года за ўдзел у паўстанні ён быў арыштаваны. Адбыўся суд. Чэрскаму прысуджана пажыццёвае зняволенне ў Сібір з канфіскацыяй маёнтка Свольна і пазбаўленнем дваранскага тытулу.

Па дарозе да месца зняволення Чэрскі знаёміцца з вядомым геолагам А.Л.Чаканоўскім (які таксама, як і Чэрскі, атрымаў тэрмін зняволення за ўдзел ў паўстанні), які абудзіў у ім цікавасць да праблем геолагічнай геаграфіі. Гэта сустрэча прадвызначыла далейшы жыццёвы шлях Чэрскага. Ён вырашае ўсё сваё жыццё прысвяціць прыродазнаўству. Час зняволення сталі часам настойлівай самаадукацыі ў галіне прыродазнаўчых навук: ён вывучае геалогію, анатолію, антрапалогію, заалогію. У 1869 г. з'яўляецца яго першая навуковая праца па геалогіі Омскага краю.

Даследванні Чэрскага былі заўважаны і ў 1871 г. па прапанове акадэміка Расійскай Акадэміі навук А.Ф.Міддзендорфа яго выклікаюць у Іркуцк для работы ў Сібірскім аддзеле Расійскага геаграфічнага таварыства.

Жывучы на здымнай кватэры знаёміцца з дачкой гаспадыні Маўрай Паўлаўнай, якая стала пазней яго жонкай, а ў далейшым надзейнай саратніцай у ягоных даследваннях.

1873 год
. Па прапанове А. Л. Чаканоўскага Сібірскі аддзел Расійскага геаграфічнага таварыства даручае Чэрскаму ўзначаліць экспедыцыю па вывучэнню Усходняга Саяна, хрыбтоў Тункінскага і Кітайскага гольцаў. Падчас збора калекцыі Чэрскі даследуе Ніжнеўдзінскую пячору, дзе знаходзіць выкапнёвыя рэшткі. За выдатную працу і навуковае апісанне і асэнсаванне знаходак ўзнагароджаны Геаграфічным таварыствам малым сярэбраным медалём.

1877- 1880 гады. Даследуе геалогію і марфалогію Байкала, вывучае ўсю берагавую лінію, рэкі, што ўпадаюць у возера, а гэта 336 рэк, выступ Альхон. Агульная колькасць шляху, які пераадолела экспедыцыя 3,5 тысяч вёрст, 1000 старонак рукапіснага тэксту. Вынікі працы (Карта возера Байкал) былі каласальныя: Рускае геаграфічнае таварыства ў 1881 г. дэманструе іх на Міжнародным геаграфічным кангрэсе ў Венецыі. За Байкальскую экспедыцыю І. Чэрскі атрымаў малы залаты медаль.

У 1881г. нягледзячы на пагаршэнне здароўя, Чэрскі ўзначальвае новую экспедыцыю ў даліну ракі Селенгі. Разам з Чэрскім працуе яго зямляк М.Віткоўскі.

У 1883 годзе Чэрскі атрымаў амністыю і ў 1885г. па даручэнню Акадэміі навук даследуе тракт з Іркуцка да Урала, пасля заканчэння гэтага даручэння ён разам з сям'ёй прыязджае ў Санкт-Пецярбург.

Працуе ў заалагічным музеі Санкт-Пецярбурга, выступае з лекцыямі перад студэнтамі. Навуковыя аб'яднанні прымаюць Чэрскага ў свае аб'яднанні. Яго лічуць лепшым знаўцам Сібіры. Працуе над перавыданнем "Землекарыстанне Азіі" аўтара К.Рыттара. Пераапрацоўваючы ўстарэлае выданне І. Чэрскі дапаўняе яе ўласнымі звесткамі. Займаецца сістэматызацыяй археалагічных парэштак выкапнёвых жывёл сабраных у экспедыцыі на Новасібірскіх астравах. За гэтыя працы Чэрскі ўзнагароджаны Залатым медалём РГТ імя Ф.Літке.

Зімой 1891 года Чэрскі па заданні Акадэміі навук адправіўся ў Калмыка-Індыгірскую экспедыцыю. Рашэнне хворага вучонага здзейсніць шматгадовую экспедыцыю ў суровы край Сібіры ( з жонкай, 12-гадовым сынам і пляменнікам Г. Дугласам) ўспрымаецца як акт вялікай грамадскай самаадданасці.

Экспедыцыя патрабавала вялікіх намаганняў па вывучэнню мясцовасці і збору экспанатаў і стан здароўя І. Чэрскага пагоршыўся. Ён дыктуе завяшчанне, па якому пасля смерці вучонага экспедыцыяй кіруе яго жонка Маўра Чэрская і яна павінна завяршыць экспедыцыю ў Ніжне-Калымску.

25 чэрвеня 1892 года І.Д.Чэрскага не стала. 1 ліпеня 1892 г. М. П. Чэрская хавае 47-гадовага мужа ў заімцы Калымскай.

Маўра Паўлаўна Чэрская завяршае экспедыцыю, выканаўшы завяшчанне мужа.

Дасягненні Івана Дзяменцьевіча Чэрскага ў прыродазнаўчых навуках цяжка ацаніць. Наш зямляк – гэта і грамадзянін, і вучоны, і падарожнік.

Интернет-ресурсы