Адрес: 211631, г.Верхнедвинск,
ул.Кооперативная д.1
Телефон приемной:
8 (02151) 5-33-47  c 8.00 до 21.00
Телефон «горячей линии»:
8 (02151) 5-33-47  c 8.00 до 21.00
Электронная почта райисполкома:
isp@verkhnedvinsk.vitebsk-region.gov.by

Игровой комплекс «Каравелла» Верхнедвинская гимназия Pека Западная Двина Мини-зоопарк «Лесная сказка» Верхнедвинский районный исполнительный комитет
Игровой комплекс «Каравелла»
Игровой комплекс «Каравелла»
Верхнедвинская гимназия
Pека Западная Двина
Мини-зоопарк «Лесная сказка»
Верхнедвинский районный исполнительный комитет
Главная / Год молодежи

Год молодежи

2015 год - Год молодежи

В Беларуси 2015 год станет годом молодежи

16 октября Президент подписал Указ об объявлении 2015 года Годом молодежи.

Документ принят для развития творческого, научного и профессионального потенциала молодежи, ее активного привлечения к проведению социально-экономических преобразований в Беларуси, воспитания чувства патриотизма и гражданской ответственности у молодых граждан.

Правительству поручено совместно с облисполкомами и Минским горисполкомом разработать и утвердить республиканский план мероприятий по проведению в 2015 году Года молодежи.

На начало 2014 года количество молодежи в возрасте от 14 лет до 31 года в Беларуси составляло 2,185 миллиона человек, или 23,08% общей численности населения страны. 

Решение проблем, волнующих молодежь, является составной частью государственной политики в области социально-экономического, культурного и национального развития страны. Объявление 2015 года Годом молодежи привлечет дополнительное внимание органов государственного управления, широкой общественности к вопросам реализации основных направлений государственной молодежной политики в Беларуси. 

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 23 декабря 2014 г. №1228 "Об утверждении республиканского плана мероприятий по проведению в 2015 году Года молодежи"

Республиканский план мероприятий по проведению в 2015 году Года молодежи

Рэспубліканскі сямейны сельскагаспадарчы праект
 “Уладар сяла - 2015” 

У рамках рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла” у аграгарадку Лявонішана прайшло раённае свята “Наша хата ўсім багата”.

Пазмагацца за ганаровае званне “Уладар сяла” сюды прыехалі сем’і Заталокіных з Асвеі, Салавых з Антонава, Цвяцінскіх з Лявонішана, Размысловіч з Нурава і Часнавіцкіх з Шайцерава.

Ацэньвала канкурсантаў журы, якое ўзначаліла І.Ф. Козел, старшыня раённага Савета дэпутатаў”.

Дыпломам у намінацыі “Уладар добрага настрою” узнагароджана сям’я Аляксандра і Яны Часнавіцкіх. Арцём і Святлана Цвяцінскія сталі перможцамі ў намінацыі “Уладар прысмакаў”. Асобны прыз сям’я атрымала ад райкама прафсаюзаў работнікаў АПК. “Уладаром подвор’я” сталі Раман і Юлія Размысловічы. Сям’я Заталокіных атрымала дыплом у намінацыі “Уладар дабрабыту”.

А пераможцамі сталі Руслан і Таццяна Салавы. Стужку “Уладар сяла-2015” сям’і павязала пераможца мінулага года Раіса Курылёнак.

Усе канкурсанты атрымалі падарункі і шчырыя апладысменты гледачоў.

Прыз пераможцам прадаставіла грамадскае аб’яднанне “Белая Русь”, асобны падарунак сям’я Салавых атрымала ад СП “Асвейскі” – у двары Дома культуры іх чакала… авечка.

25 жніўня у Верхнядзвінску адбыўся абласны этап рэспубліканскага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла-2015”. Удзел у ім прынялі 12 сямей з розных куткоў Віцебшчыны.

Пачаўся конкурс з “Візітнай карткі” – кожная сям’я расказвала аб сваіх захапленнях, дасягненнях і традыцыях у розных формах: вершах, песнях, аповедах.

Затым ўдзельнікі свята запрасілі гасцей да выстаў дасягненняў сямейнай гаспадаркі і ад усяго сэрца частавалі разнастайнымі прысмакамі! Ды не проста частавалі, а праводзілі латарэі, прэзентавалі дасягненні сямейнай творчасці. Заставалася толькі парадавацца і хлебасольным гаспадарам, і разнастайнасці іх захапленняў — шматлікія стравы былі не толькі смачнымі, але і прывабна ўпрыгожанымі.

Конкурс “Па дровы” патрабаваў ад удзельнікаў спрыту, хуткасці і зладжанасці – гаспадары з гаспадынямі дружна пілавалі дровы, секлі іх і складвалі. Справіліся з заданнем усе на выдатна.

Гэтак жа дружна запрагалі і распрагалі каня падчас конкурсу “Святочны воз”. Справа гэта мужчынская, але, як паказала выпрабаванне, няма нічога такога, што было б не па сілах беларускай жанчыне.

Напэўна, самымі вясёлымі і відовішчнымі атрымаліся эстафеты. Яны вызначылі, што нашы сем’і не толькі спартыўныя, але і дружныя. Узаемадапамога і гумар дапамаглі ўдзельнікам справіцца з усімі этапамі выпрабаванняў. Гаспадары спрытна бегалі з чыгунком і карамыслам з вёдрамі, а гаспадыні лоўка забівалі цвікі ў палена. Разам амаль прафесіянальна заганялі бульбу ў імправізаваную лунку і збівалі ёй жа кеглі з лаўкі. Усе без выключэння мужчыны справіліся са спавіваннем лялькі, а таксама крыху рамантычным выпрабаваннем: падараваўшы жонкам букет кветак – неслі сваіх суджаных да фінішу на руках.

Мужчына на кухні – выдатны памочнік! І гэта пацвердзіў конкурс “Сялянскія прысмакі”, падчас якога моцная палова выдатна церла бульбу, пачышчаную іх жонкамі (відаць было, што справа для іх звычайная), і разам жа завіхаліся ля патэльняў, дапамагалі ўпрыгожваць смачныя дранікі на талерках. Больш таго, паспявалі і займаць дзяцей. Адным словам, былі сапраўднымі мужчынамі!

Для дзяцей работалі атракцыёны, выставы і “Арт-пляцоўка”.

У выніку кожная сям’я атрымала дыпломы за перамогі у розных конкурсах, а званне “Уладар сяла-2015” атрымала сям’я Рамановіч з Шаркаўшчынскага раёна.

Другое месца ў нашых землякоў – сям’і Салавых з в.Антонава. Трэцяе месца атрымала сям’я Сяргун, якая прадстаўляла Браслаўшчыну.

Віншуем усіх удзельнікаў свята!

Интернет-ресурсы