Адрес: 211631, г.Верхнедвинск,
ул.Кооперативная д.1
Телефон приемной:
8 (02151) 5-33-47  c 8.00 до 21.00
Телефон «горячей линии»:
8 (02151) 5-33-47  c 8.00 до 21.00
Электронная почта райисполкома:
isp@verkhnedvinsk.vitebsk-region.gov.by

Игровой комплекс «Каравелла» Верхнедвинская гимназия Pека Западная Двина Мини-зоопарк «Лесная сказка» Верхнедвинский районный исполнительный комитет
Игровой комплекс «Каравелла»
Игровой комплекс «Каравелла»
Верхнедвинская гимназия
Pека Западная Двина
Мини-зоопарк «Лесная сказка»
Верхнедвинский районный исполнительный комитет
Главная / Туризм / Туристические маршруты / Старымі гасцінцамі

Старымі гасцінцамі

                                          
                                    Старымі гасцінцамі

        Каханавічы – Вышнарава—Сахонаўскі дуб – Міхаліна – Свяціца -- Асвея
                                                     пешаходны, 25 км, два дні

  Гэты “мацерыковы” маршрут пазнаёміць вандроўнікаў з “нераскручанымі” цікавінамі прыроды і гісторыі Асвейшчыны.

  Заехаўшы ў Каханавічы  аўтобусам, пачнем наша падарожжа знаёмствам з народным клубам “Белыя вароны” (тут будуць рады і тады, калі вы заедзеце нанач). Няспешная экскурсія па вёсцы займе дзве – тры гадзіны. За гэты час вы здзейсніце шпацыр па парку, пакупаецеся там у штучнай азярыне, наведаеце магілы прагрэсіўнага грамадскага дзеяча і асветніка Ігната Храпавіцкага і ягонай жонкі. “Белыя вароны” ў асобе кіраўніка клубу Пятра Квяцінскага дапамогуць вам знайсці месца разбуранай царквы і магілу яе святара, падвядуць да Святога ключа. Разам вы пройдзеце да былой панскай сядзібы, падзеліце з наваколлем светлы сум зарослых алеяў і былога палацавага пляцу.

   Адсюль ваш шлях пойдзе асфальтаванай дарогай на Вышнарава. На поўдарозе ў вёсачцы Асёткі пад бярозамі прытулілася брацкая магілка савецкіх воінаў.

   У  вёсцы Вышнарава вам падкажуць, як трапіць да Сахонаўскага дуба. Зазвычай знаходзяцца і дабраахвотнікі-праважатыя з ліку вясковых хлапчукоў.

   Дуб-волат чатырохсотгадовага ўзросту – адзіны сведка былой трагедыі. Ён выглядае велічна на полі, дзе ўжо нішто не напамінае аб існаванні колішняй вёскі Сахонава, спаленай фашыстамі.  

   Адсюль вы выходзіце на стары Асвейскі гасцінец. Адразу за мостам цераз рэчку Вужыцу можаце стаць на начлег. Тут раней была багатая вёска Дзедзіна, у якой працвітала нават карчма.

   У вас стане яшчэ часу, каб схадзіць без рукзакоў у былыя Добранікі. Дарогі тут няма, сцяжыну праз лугі-палі мусіце таптаць самі, арыентуючыся на захад. Пасля другой ручаіны на пераломе даліны вы ўбачыце арыгінальную стэлу-помнік савецкім воінам, якія загінулі ў 1941г.

   Пасля начлегу бальшак зноў павядзе вас палямі. Тутэйшыя шырокія краявіды, ажыўленыя толькі там-сям купкамі дрэў на могілках, - рэдкасныя для ўзгорыстай ды лясістай Асвейшчыны. Стары бальшак не адноўлены да канца. Ён раздвойваецца, прапаноўваючы вам ісці на Бяляны або Міхаліна.

   Левая дарога выведзе праз пару кіламетраў у Міхаліна. Аб былой утульнасці маёнтка сведчаць старыя ліпы над сажалкай. Захаваўся тут і старадаўні склеп.

   Злева ад вас увесь час будзе праглядацца вялікі лісцёвы лес. Гэта – рэдкасная раслінная супольнасць – дуброва, самы вялікі масіў гэткага віду на Верхнядзвіншчыне. Дуброву перасякае рэчка Свяціца. А вам трэба патрапіць у вёску з такой жа назвай, дакладней, на Свяціцкія могілкі. Напрамак ці нейкую сцяжыну замест колішняй дарогі вам падкажуць тубыльцы. Калі ж і тут ужо запанавала бязлюддзе, кіруйце наўпрост на захад. Вы ніяк не прамінеце Асвейскую шашу. З вашага боку пры ёй расце бярозавы гаёк – гэта і ёсць кладзішча.

   На гэтых могілках пахаваны народны артыст БССР Яўген Шыпіла, наш таленавіты зямляк. Помнік па ім паставілі сябры па сцэне – артысты Дзяржаўнага драматычнага тэатру імя Якуба Коласа.

   Цяпер можна звярнуць па шашы ў бок Асвеі. Дарога непрыкметна ўздымаецца вышэй і вышэй, пакуль не дасягне перавалу. Адсюль раскрываецца шырокая спеўная панарама Асвейскага возера. Сонца свеціць зараз з вашага боку, добра вымалёўваюцца лысыя стромы вострава, прастора прылеглага да возера балота і нават бачны белы блік касцёлу ў забалотнай Латвіі. Дарога ступенямі спадае ўніз, і ўрэшце маляўнічая ява-выява Асвеі запросіць вас завяршыць свой маршрут у местачковым цэнтры.

Интернет-ресурсы