Адрес: 211631, г.Верхнедвинск,
ул.Кооперативная д.1
Телефон приемной:
8 (02151) 5-33-47  c 8.00 до 21.00
Телефон «горячей линии»:
8 (02151) 5-33-47  c 8.00 до 21.00
Электронная почта райисполкома:
isp@verkhnedvinsk.vitebsk-region.gov.by

Игровой комплекс «Каравелла» Верхнедвинская гимназия Pека Западная Двина Мини-зоопарк «Лесная сказка» Верхнедвинский районный исполнительный комитет
Игровой комплекс «Каравелла»
Игровой комплекс «Каравелла»
Верхнедвинская гимназия
Pека Западная Двина
Мини-зоопарк «Лесная сказка»
Верхнедвинский районный исполнительный комитет
Главная / Туризм / Туристические маршруты / Асвейская марэнная града

Асвейская марэнная града

                                АСВЕЙСКАЯ  МАРЭННАЯ  ГРАДА

                               Любасна – Гарадзілавічы -  Дубровы
                                                 лыжны, 8км, адзін дзень.

Маршрут пачынаецца ад прыдарожнага ўказальніка “Любасна” на Себежскай шашы.

Можна адразу станавіцца на лыжы, бо дарога на ціхую вёсачку чыстая. Неўзабаве справа пачнуць вырастаць узваліны марэннай грады. Звярніце з дарогі ў гэтым напрамку да бярозавага гаю на ўзвышшы. Там месцяцца могілкі. Адсюль далёка бачна, і вы можаце намеціць лінію свайго далейшага руху па некранутым буйнахвалістым снежным моры.

Грэбень грады тут кіруе на поўдзень. Тапчыце лыжную “трасу”, не забываючы ладзіць катанкі-слаламы на самых крутых схілах, тады цэнтральная лыжня абрасце справа і злева  нейкімі галінкамі ды завітушкамі, і ўсё гэта зверху будзе напамінаць упрыгожаную цацкамі навагоднюю ялінку.

Зусім хутка наперадзе нібы з снегавой гурбіны вытыркнецца вяршынька “маяка” на гары Гарадзілаўскай. Гэта ваш арыенцір, які доўга будзе дражніцца, вырастаючы ўсё вышэй і вышэй з снегу. Нарэшце перад вамі паўстане ўся ўнушальная панарама найвышэйшага пункту Верхнядзвінскага раёну, які ўзняўся да адзнакі 192 м над узроўнем Сусветнага акіяну і мае статус помніка прыроды.

Вас яшчэ чакаюць некалькі спускаў і пад’ёмаў, перш чым, агінаючы з усходу балаціны і пералескі, вы наблізіцеся да вяршыні. Ладзіць тут  слаламныя катанкі ці роўныя спускі, развесці касцярок у пералеску ля крынічкі на паўночным схіле, “збегаць” да блізкага Бяздоннага азярца або падняцца на вышку – выбар ваш.

Унізе на поўдні пралегла Ліснянская дарога, а за шырокай хвалістай катлавінай зноў уздыбіліся ўзгоркі грады. У ясны марозны дзень гарызонт упрыгожваюць роўныя слупы дыму з печаў вёскі Дубровы. Бліжэй, але на ўсходзе, дымавыя “вымпелы” ўзнялі Гарадзілавічы. Паміж гэтымі вёскамі ёсць дарога. Але вам будзе цікавей працягваць “горнае” падарожжа па хрыбціне, каб падыйсці да Дуброў з захаду. Рэштка шляху складзе каля пяці кіламетраў снежнага цаліку. Вяскоўцы здзівяцца, калі бачная ім здалёк жывая “змейка” на перавале ператворыцца ў вясёлую гурму чырванашчокіх лыжнікаў, якія ажывяць заснулае паселішча сваёй прысутнасцю. А надвячоркам за вамі прыбяжыць аўтобус, каб завезці вас з зімовага палону ў цывілізаваны свет.

 

Интернет-ресурсы