Адрес: 211631, г.Верхнедвинск,
ул.Кооперативная д.1
Телефон приемной:
8 (02151) 5-33-47  c 8.00 до 21.00
Телефон «горячей линии»:
8 (02151) 5-33-47  c 8.00 до 21.00
Электронная почта райисполкома:
isp@verkhnedvinsk.vitebsk-region.gov.by

Игровой комплекс «Каравелла» Верхнедвинская гимназия Pека Западная Двина Мини-зоопарк «Лесная сказка» Верхнедвинский районный исполнительный комитет
Игровой комплекс «Каравелла»
Игровой комплекс «Каравелла»
Верхнедвинская гимназия
Pека Западная Двина
Мини-зоопарк «Лесная сказка»
Верхнедвинский районный исполнительный комитет
Главная / Туризм / Туристические маршруты / Галінка варажскага шляху

Галінка варажскага шляху

Асвея – воз. Асвейскае – кан. Дзегцяроўка – воз. Лісна -- Лісна
водны, 30 км, тры дні

    У гэта падарожжа лепш адпраўляцца на байдарках, бо частка воднага шляху паміж азёрамі Асвейскім і Лісна праходзіць па вузкіх участках канала Дзегцяроўка.
Старт зручна ўзяць на бліжняй да аўтастанцыі прыстані.
Асвейскае возера наравістае характарам, пры ветры яно хутка разгойдвае хвалі, таму нельга грэбаваць мерамі перасцярогі: у байдарках ці надзіманках павінны быць замацаваныя паплаўкі (напрыклад, надзіманыя мячы), усе турысты мусяць мець выратавальныя камізэлькі.
Першы начлег варта спланаваць на востраве, тады вам удасца наталіць прагу да экзотыкі. Да вострава наўпрост тры кіламетры. Як спалучаць прыемнае з карысным – веславаць і лавіць рыбу на вячэру – пакідаем на вашу творчую фантазію. Прычал жа выглядайце здалёк. Найлепш кінуць якар пад гарадзішчам Гарадок. Тут зручнае месца для купання, блізка да берага падыходзіць лясок, дзе можна назапасціся палівам для кастра. Палаткі ж лепш паставіць высока над вадою, тады вы адчуеце асаблівы водар астраўнога начлегу.
Назаўтра агінайце востраў супраць гадзіннікавай стрэлкі. Калі за мысам адкрыецца прастора вады на поўначы, вазьміце напрамак каля 60 градусаў, каб пацэліць у выток каналу Дзегцяроўка. Здалёк  там праглядаюцца абрысы гаю ў Ігналіне. Адвеславаўшы  кіламетраў пяць, вы падыйдзеце да сцяны чаратоў. Рухаючыся ўздоўж іх, не прамініце тое месца, дзе ручаінкай у чараты памкне вада. Прабіраючыся па ёй між плывуноў, вы выйдзеце нарэшце на прамы, зарослы водарасцямі канал.
Хутка пачуецца шум вадаспаду. Байдаркі зручна пераносіць злева ад шлюзу. Купацца пад вадаспадам небяспечна.
Далей вы паплывеце між травяных берагоў. За  мостам у Ігналіне канал пашыраецца, а ў невялічкім вадасховішчы былой ГЭС становіцца глыбокім. Тут можна пакупацца і зладзіць абедзенны перакус. Зусім блізка крама. Групай можна сфатаграфавацца каля помніка землякам, якія загінулі ў вялікую Айчынную вайну. Тутсама і памятная пліта ў гонар Героя Савецкага Саюзу А.М. Бурака.
Кіламетры праз тры рэчка-канал разбіваецца на рукавы. Частка з іх знікае сярод зыбкіх сплавін, можна трапіць у тупікі. Але ўрэшце вы трапляеце ў возера Армяя. Гэта ўжо Расія. Возера мелкае, з лодкі бачны падводныя лясы з водарасцяў.
Паміж двух высачэзных узгоркаў пачынаецца наступны этап, вядомы ў рыбакоў як рака Армяя. Яна то прабіраецца ручаінай пад чаромхавымі аркамі, то імкліва плыве сярод траў, то становіцца лясной рачулкай з камяністым дном, з заваламі зламаных дрэў.
За вёскай Прыпішы рэчка трапляе ў мелкае, моцна зарослае азярцо з гэткай сама назвай, а пасля яго прастуе да возера Лісна прамым і шырокім каналам у абрамленні лісцёвых дрэў. Каля бетоннага моста можна спыніцца на нядоўгі адпачынак. Праз нейкіх сем хвілін Дзегцяроўка – Армяя ўпадае ў Лісна, тут вы зноў у  Беларусі.
Правеславаўшы кіламетра паўтара на поўнач, г. зн. так, каб блізкі, усходні, бераг праплываў злева ад вас, мы заходзім у невялікую, але ўладкаваную рукатворную гавань. Акрамя пасудзін уладальнікаў прычалу, тут хопіць месца і вам, бо бераг уяўляе сабой вольную лугавінку. Палаткі можна раскінуць у бліжнім сасняку.
Гэта мясціна – вёска Дзянісенкі. Пастаянных жыхароў тут ужо няма. З мясцовых адмецін цікавасць уяўляе курганны могільнік. Курганы раскіданы ў тым самым сасняку, дзе вы зладзілі бівак.
На апошні дзень падарожжа вам застаецца каля сямі кіламетраў вольнага шляху па возеры. Зараз вы кіруеце на поўдзень, трымаючыся правага берага, набліжаючыся да прыбярэжнай гары-маяка, абрысы якой павольна набліжаюцца да вас. Хутка ўжо можна разгледзець пабудовы вёскі Залучча, размешчанай на доўгай папярочнай касе.
Каля Залучча ёсць натуральная круглявая бухтачка з “варотамі” ў кальцы трыснягу, якая аддзяляе яе ад асноўнага плёсу. Тут вельмі прыдатная мясціна для купання.
Здаецца, што наперадзе азёрны бераг замыкаецца. Але гэта не так.  Шчэццю трыснягу ад возера аддзяляецца невялікая ўнутраная акваторыя, да якой выбягае вёска Лісна. Там хаваецца выток Свольны. Рухаючыся ўздоўж берага, вы знойдзеце галоўны ўваход у ліснянскую “венецыю”. Масткі, лазні, лодкі, рыбаловы з вудамі, зусім блізка да вады хаты– усё гэта стварае характэрны  краявід улюбёнай мясціны адпачынку верхнядзвінцаў.
Выбраць мясціну для прычалу тут не праблема. Ваша падарожжа скончыцца на сушы. Вам стане яшчэ часу на прасушку і экскурсіі да помнікаў, каб надвячоркам паспець на рэйсавы аўтобус, які адвязе вас у Асвею або ў Верхнядзвінск.

Интернет-ресурсы