Адрес: 211631, г.Верхнедвинск,
ул.Кооперативная д.1
Телефон приемной:
8 (02151) 5-33-47  c 8.00 до 21.00
Телефон «горячей линии»:
8 (02151) 5-33-47  c 8.00 до 21.00
Электронная почта райисполкома:
isp@verkhnedvinsk.vitebsk-region.gov.by

Игровой комплекс «Каравелла» Верхнедвинская гимназия Pека Западная Двина Мини-зоопарк «Лесная сказка» Верхнедвинский районный исполнительный комитет
Игровой комплекс «Каравелла»
Игровой комплекс «Каравелла»
Верхнедвинская гимназия
Pека Западная Двина
Мини-зоопарк «Лесная сказка»
Верхнедвинский районный исполнительный комитет

На Курган Дружбы

Асвея – Ігналіна – Курган Дружбы – Асвея
веласіпедны, 70км , два дні

Курган Дружбы – адметны пункт на карце нашай краіны, бо далей на поўнач Беларусі няма. У першыя выхадныя ліпеня тут, на стыку дзяржаўных межаў Беларусі, Латвіі  і Расіі, дзе насыпаны курган у гонар сумеснай барацьбы трох народаў з фашызмам, штогод адбываюцца маляўнічыя святы. Заязджаць варта, не дужа познячыся пасля абеду  ў суботу, калі рух на дарогах не такі інтэнсіўны.
Напачатку вы едзеце на ўсход, на Чапаеўскую. Помнікі на месцах спаленых вёсак і магілы ваеннага часу будуць сустракацца вам па ўсім шляху: у Чапаеўскай і Кісялях, Будах і Царкоўне, Ігналіне і Прошках. Ускладзіце да іх і вашыя кветкі.
Чапаеўская ляжыць пры скрыжаванні з Себежскай шашой. Раней вёска мела назву Красілаўка. Тут, акрамя помнікаў вайны, ёсць археалагічны помнік – гарадзішча Цыганка. Яно перарэзана папалам шашой, а ахоўную шыльду на ім, як у нас, нажаль, нярэдка бывае, перыядычна знішчаюць нягоднікі.
Аматары разглядаць руіны могуць заехаць у Царкоўна. На асобным грудку тут стаяла белакаменная царква, ўзарваная ў 1936-м годзе. Зараз там увянчаны бярозамі грудок вапнякова – каменнага друзу.
Асноўныя вышыні Асвейскай грады ў вас справа, там, дзе месціцца вёска Любасна. Крыху лявей ад яе – не бачнае з шашы, малавядомае возера Купальнае. Пры жаданні вы можаце збочыць туды дзеля адпачынку, звярнуўшы насупраць павароткі на Курган. Адсюль блізка расійская мяжа. Дарога папраставала на поўнач, а мы звернем па ўказальніку на Курган Дружбы. Да яго, як сведчыць надпіс, 21 кіламетр.
Першым на шляху паўстане калгасны цэнтр – вёска Ігналіна. Існуе паданне, што імя вёсцы даў гаспадар тутэйшага фальварку ў гонар свайго сына Ігналя. У цэнтры вёскі пастаўлены помнік землякам і асобная стэла ў памяць пра Героя Савецкага Саюзу, былога кулямётчыка Андрэя Мацвеевіча Бурака.
Канал Дзегцяроўка прыгодны для купання правабоч ад дарогі, там, дзе было невялічкае вадасховішча Ігналінскай ГЭС. Нехта прапануе заехаць на вадаспад пад шлюзам. Да яго з Асвяіцы налева кіруе бялёсая з выгляду галечна-пясчаная дарога. Ацаніце стан і моц струменю, прамацайце валуністае дно. Вам вырашаць, ці прымаць тут вадзяныя ванны пад моцным струменем. Не забывайцеся толькі пра асцярожнасць.
За рэчкай Выдрынкай дарога пашыецца ў вялікія лясы. За Кабылінскай гарой пры шашы злева туляцца старадаўнія могілкі. За імі налева адыходзіць дарога на былыя вёскі Сукалі ды Поціна, а направа – на паляну былой вёскі Васілеўшчына, дзе патаўлены помнік ахвярам фашызму.
Гэтыя мясціны поўныя таямніц, пра іх складзены легенды. Ёсць тут і Чортава гара і Княгініна, ёсць і Княгініна магіла – і на кожны выпадак маецца  паданне. Звычайна паданні “тоўпяцца” каля былых гарадкоў ды валатовак. Цераз дарогу ад памянутых ужо старадаўніх могілак, дзе, нібыта, і пахавана Княгіня, якраз месціцца Чортава гара, вядомая ў археолагаў пад назвай гарадзішча Васілеўшчына.
У Прошках за знакам-помнікам звярніце направа і пад’едзьце вуліцай да лесу, дзе злева ад дарогі пад елкамі месцяцца могілкі. Сярод помнікаў вы заўважыце строгі абеліск на магіле кіраўніка Прошкаўскага падполля Рыгора Лукашонка. Тутсама пахавана і Яўгенія Усцінаўна Громава, знаёмая вам як Жэня Фралёнак па кнізе У.Хазанскага “Спытайцеся ў бяроз”.
Вярнуўшыся на шашу, вы хутка ўбачыце шлагбаўм і паставога. Гэта – памежны пост у вёсцы Гаўрыліна. У дні свята тут спрошчаны рэжым, аднак пацікавіцца пра ўмовы пропуску варта загадзя.
Да Кургана застаецца сем кіламетраў роўнай асфальтаванай лясной дарогі. Праз пару кіламетраў пасля Гаўрыліна дарога папрастуе на былое Доманава, а вам трэба павярнуць па перпендыкуляры направа, куды паказвае чырвона-пярэстая шырокая стрэлка. Пасля доўгага прамога пралёту справа праплыве палянка былой вёскі Сідаранкі, затым дарожка звузее, пачне вырабляць крутыя зігзагі і ўрэшце выедзе на прасторную плошчу, якая разгортваецца справа. Гэта аўтастаянка “беларускага боку”. Веласіпедыстаў прапускаюць далей, у эпіцэнтр свята. Але з сёдлаў лепш злезці, каб не трывожыць шматлікіх прахожых.
Будзем спадзявацца, што вы добра адпачылі пасля начных тусовак, а на свяце набылі шмат прыемных уражанняў і падарункаў ды сувеніраў. Цяпер час дадому. Не старайцеся трапіць у густы паток машын, якія ад’язджаюць адразу пасля завяршэння фэсту.
Неўзабаве, мо, ўжо ўлетку 2007 году, маршрут можна будзе завяршыць, едучы па кальцы праз Савейкі, дзе сёлета ўжо ладзіцца гравійка праз заглохлыя было ў пасляваенны час нетры. Тады выдатным завяршэннем вашага падарожжа стане экскурсія на памежную заставу. Ад Савеек на Асвею выязджаюць праз Сенькава. Толькі дзе б вы ні ехалі, усё адно апынецеся ў выйгрышы, бліжэй пазнаўшы родны край. 

Интернет-ресурсы