Адрас: 211631, г.Верхнядзвінск,
вул.Кааператыўная, д.1
Тэлефон прыёмнай:
8 (02151) 6-33-47 c 8.00 до 21.00
Тэлефон «гарачай лініі»:
8 (02151) 6-33-47 c 8.00 до 21.00
Электронная пошта райвыканкама:
vdv-rik@vitebsk.by

Гульнявы комплекс "Каравела" Верхнядзвінская гімназія Рака Заходняя Дзвіна Верхнядзвінскі раённы выканаўчы камітэт Міні-заапарк "Лясная казка"
Гульнявы комплекс "Каравела"
Гульнявы комплекс "Каравела"
Верхнядзвінская гімназія
Рака Заходняя Дзвіна
Верхнядзвінскі раённы выканаўчы камітэт
Міні-заапарк "Лясная казка"
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
5 лістапада 2019

У складзе місіі ад СНД акрэдытавана больш як 450 міжнародных наглядальнікаў

У складзе місіі ад СНД акрэдытавана больш як 450 міжнародных наглядальнікаў для маніторынгу выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання, паведамілі БЕЛТА ў штабе місіі.

"На гэты час фарміраванне місіі завяршаецца. Па стане на 31 кастрычніка ў Цэнтральную камісію Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў пададзены дакументы на акрэдытацыю 459 міжнародных наглядальнікаў ад СНД", - расказалі ў штабе місіі.

Доўгатэрміновыя наглядальнікі ад СНД прадаўжаюць работу ў рэгіёнах рэспублікі. З 21 па 31 кастрычніка яны наведалі выбарчыя акругі Віцебскай, Гродзенскай, Гомельскай, Мінскай абласцей, дзе наглядальнікі азнаёміліся з работай акруговых і ўчастковых выбарчых камісій, а таксама этапам перадвыбарнай агітацыі, што пачаўся.

Члены місіі адзначаюць, што кандыдаты ў дэпутаты дастаткова актыўна вядуць агітацыйную кампанію. Паводле даных Цэнтральнай камісіі, на 31 кастрычніка пададзены 878 паведамленняў на правядзенне больш як 23 тыс. масавых мерапрыемстваў і больш як 600 заяў аб прадастаўленні памяшканняў для правядзення амаль 4,3 тыс. сустрэч кандыдатаў у дэпутаты, іх даверных асоб з выбаршчыкамі, а таксама для перадвыбарных сходаў, што арганізуюцца выбаршчыкамі.

Члены штаба місіі наглядальнікаў ад СНД правялі сустрэчы з кіраўніцтвам Камуністычнай партыі Беларусі, РГА "Белая Русь", Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, Ліберальна-дэмакратычнай партыі, Аб'яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай партыі левых "Справядлівы свет", на якіх абмяркоўваліся ход перадвыбарнай кампаніі і пытанні ўдзелу ў ёй кандыдатаў ад гэтых партый і грамадскіх аб'яднанняў.

НАВIНЫ БЕЛАРУСI

Інтэрнэт-рэсурсы