Адрас: 211631, г.Верхнядзвінск,
вул.Кааператыўная, д.1
Тэлефон прыёмнай:
8 (02151) 6-33-47 c 8.00 до 21.00
Тэлефон «гарачай лініі»:
8 (02151) 6-33-47 c 8.00 до 21.00
Электронная пошта райвыканкама:
vdv-rik@vitebsk.by

Гульнявы комплекс "Каравела" Верхнядзвінская гімназія Рака Заходняя Дзвіна Верхнядзвінскі раённы выканаўчы камітэт Міні-заапарк "Лясная казка"
Гульнявы комплекс "Каравела"
Гульнявы комплекс "Каравела"
Верхнядзвінская гімназія
Рака Заходняя Дзвіна
Верхнядзвінскі раённы выканаўчы камітэт
Міні-заапарк "Лясная казка"
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
22 кастрычніка 2019

Традыцыйныя вясельныя ўборы пакажуць на выстаўцы ў Віцебску

Нявестам на заметку: традыцыйныя вясельныя галаўныя ўборы і артэфакты жыхароў Віцебскай вобласці пакажуць на выстаўцы ў горадзе на Дзвіне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім абласным цэнтры народнай творчасці.

Выстаўка "Вянок нявесты" адкрыецца 23 кастрычніка. Яе аснову складуць традыцыйныя галаўныя вясельныя ўборы розных рэлігійных канфесій, якія прывязуць прадстаўнікі раённых Дамоў рамёстваў. У складзе калекцый будуць таксама дэманстравацца павязкі і вянкі дружак нявест, шапкі жаніха і шафераў, хустачкі (насілі на плячах жаніх і яго шаферы), букеты (насілі на грудзях шаферы), фатаграфіі ў рамках, артэфакты пасагу нявесты, атрыбуты вясельнага абраду, лялечныя кампазіцыі вясельнага сюжэту і многае іншае.

Усе экспанаты адносяцца да XX стагоддзя. Частка з іх аўтэнтычная. Некаторыя рэчы былі карпатліва адноўлены па захаваных успамінах старажылаў і этнаграфічных навуковых даных. Лепшыя работы майстроў адзначаць спецыяльнымі дыпломамі.

У час выстаўкі для наведвальнікаў будзе працаваць фотазона, запланаваны майстар-клас па вырабе вясельнага вянка і дэманстрацыя абрадаў апранання нявесты, павязвання хусткі.

Азнаёміцца з выстаўкай можна будзе да 29 лістапада.

НАВIНЫ БЕЛАРУСI

Інтэрнэт-рэсурсы