Адрас: 211631, г.Верхнядзвінск,
вул.Кааператыўная, д.1
Тэлефон прыёмнай:
8 (02151) 6-33-47 c 8.00 до 21.00
Тэлефон «гарачай лініі»:
8 (02151) 6-33-47 c 8.00 до 21.00
Электронная пошта райвыканкама:
vdv-rik@vitebsk.by

Гульнявы комплекс "Каравела" Верхнядзвінская гімназія Рака Заходняя Дзвіна Верхнядзвінскі раённы выканаўчы камітэт Міні-заапарк "Лясная казка"
Гульнявы комплекс "Каравела"
Гульнявы комплекс "Каравела"
Верхнядзвінская гімназія
Рака Заходняя Дзвіна
Верхнядзвінскі раённы выканаўчы камітэт
Міні-заапарк "Лясная казка"
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
19 мая 2020

Падоўжаны тэрміны абмежаванняў

Па паступіўшай ад латвійскага і літоўскага бакоў інфармацыі ў сувязі неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй, выкліканай распаўсюджваннем каранавiруснай інфекцыі COVID-19, падоўжаны тэрміны ўстаноўленых раней абмежаванняў пры перасячэнні мяжы.

У Літоўскай Рэспубліцы прадоўжаны тэрмін устаноўленага каранціннага рэжыму да 24.00 31 мая 2020 года, у Латвіі рэжым надзвычайнай сітуацыі падоўжаны да 9 чэрвеня 2020 года. Усе раней усталяваныя абмежаванні ў Латвійскай Рэспубліцы захоўваюцца.

На беларуска-латвійскай мяжы зачынены пункты спрошчанага пропуску «Мейкшаны» (з беларускага боку «Гаўрыліна»), «Каплава» («Плюсы»), «Піедруя» («Друя»), а таксама міжнародны чыгуначны пункт пропуску «Індра» («Бігосава») на станцыі Бігосава для пасажырскіх зносін.

Да 9 чэрвеня латвійскім бокам спынена афармленне замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на ўезд у Латвію.

Уезд у краіну дазволены грузаперавозчыкам, грамадзянам Латвіі, членам іх сем'яў, асобам, якія маюць дазвол на пражыванне і працу ў Латвіі, замежным грамадзянам, якія пастаянна пражываюць у Латвіі, асобам з дыпламатычнымі пашпартамі і членам іх сем'яў, замежнікам, пастаянна пражываючым у Літве і Эстоніі, для вяртання да месца жыхарства, а таксама замежным грамадзянам, якія прыбылі ў Латвію па гуманітарных прычынах або для забеспячэння інтарэсаў дзяржавы.

Магчымасць перасячэння латвійска-беларускага ўчастка мяжы абмежавана пунктамі пропуску «Патэрніекі» (з беларускага боку «Грыгораўшчына», Верхнядзвінскі раён) і «Сілене» («Урбаны», Браслаўскі раён).

На беларуска-літоўскай мяжы ў пункце спрошчанага пропуску «Тверачус» («Відзы» з беларускага боку) афармленне асоб і транспартных сродкаў па-ранейшаму не ажыццяўляецца.

Інфармацыя пра змены парадку перасячэння мяжы і рэжыме работы латвійскіх пунктаў пропуску будзе падавацца па меры паступлення звестак ад сумежных бакоў на Інтэрнэт-партале, у акаўнтах сацыяльных сетак і тэлеграм-канале Дзяржпагранкамітэта.

Па інфармацыі Полацкага пагранічнага атрада

Інтэрнэт-рэсурсы